Раней улады Беларусі называлі «экстрэмісцкімі» сацыяльныя сеткі навучальнай установы, якая ў свой час працавала на тэрыторыі Беларусі.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 15 верасьня адзін з этапаў вучэньняў «Захад-2025» адбудзецца на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Менскай вобласьці.
Старшыня Нацбанка Раман Галоўчанка заявіў 14 верасьня, што гадавая інфляцыя ў 2025 годзе перакрочыць прагнозны паказчык 5%.
Раней улады Літвы заявілі, што закрыюць мяжу зь Беларусьсю, калі будуць правакацыі.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі аб удзеле падразьдзелаў марской пяхоты Балтыйскага флёту ў супольных зь Беларусьсю вучэньнях «Захад-2025».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не ўдакладніў, калі можа адбыцца такая сустрэча.
Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што 13 верасьня з 18:05 расейскі дрон тыпу «Герань» 50 хвілін ляцеў над ейнай тэрыторыяй, пасьля чаго павярнуў ва Ўкраіну.
На сустрэчы з чытачамі ў Бэрліне Сьвятлана Алексіевіч выказалася пра вызваленьне палітвязьняў, учынак Статкевіча, вайну ва Ўкраіне і бездапаможнасьць сьвету перад дыктатарамі.
Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
Беларускія турфірмы паўсталі перад неабходнасьцю тэрмінова перабудоўваць маршруты пасьля таго, як польскі ўрад абвясьціў пра поўнае закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю.
Генасамблея ААН падтрымала стварэньне дзяржавы Палестына без ХАМАСу ва ўладзе.
Хоць афіцыйна паведамляецца пра ўдзел у вучэньнях «Захад — 2025» каля 18 тысяч вайскоўцаў (зь іх прыкладна 5,5 тысячы расейскіх), вайсковы аглядальнік BILD Юльян Ропке папярэджвае: невялікая лічба ня мусіць уводзіць у зман наконт сапраўднай небясьпекі вучэньняў.
Часовы павераны ў справах Беларусі пры ААН Арцём Тозік запатрабаваў, каб ААН дала ацэнку рашэньню Варшавы закрыць мяжу на тле вайсковых вучэньняў «Захад-2025».
У Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
«NATO запускае Eastern Sentry», — напісаў генштаб у сацсетцы Х, апублікаваўшы відэазапіс пасадкі францускага транспартнага самалёта А400 у Менску-Мазавецкім. Ён даставіў узбраеньне для зьнішчальнікаў Rafale, якія ўжо знаходзяцца ў Польшчы.
Кіраўніца літоўскага ўраду Літвы Інга Ругінене заявіла, што Вільня застанецца непахіснай у пытаньні забароны на транзыт беларускіх калійных угнаеньняў, нават калі на Літву будзе ўчынены ціск з боку ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп амаль праз месяц пасьля сваёй сустрэчы на Алясцы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным заявіў, што «губляе цярпеньне» у сувязі зь нежаданьнем расейскага лідэра пагадзіцца на мір ва Ўкраіне, і ня выключыў узмацненьня санкцыяў супраць Расеі.
Партал «Люстэрка» пацікавіўся ў праўладнага палітоляга, чальца камісіі па вяртаньні Юрыя Васкрасенскага, які лёс чакае Міколу Статкевіча, вызваленага палітвязьня, які адмовіўся пакідаць Беларусь.
Пра гэта паведаміў яго паплечнік Сяргей Марцалеў пасьля размовы з жонкай палітвязьня.
Праваахоўнікі паведамілі, што ў затрыманьні падазраванага браў удзел ягоны бацька.
Найбольш імаверным сцэнарам разьвіцьця падзеяў экспэрты ініцыятывы лічаць вывад расейскіх вайскоўцаў зь Беларусі пасьля завяршэньня манэўраў.
Масавае ўварваньне расейскіх дронаў у Польшчу 10 верасьня магло быць памылкай, пісаў прэзыдэнт ЗША.
У Вільні на 14.00 прызначылі прэс-канфэрэнцыю з удзелам выпушчаных з турмаў і вывезеных у Літву беларускіх палітвязьняў. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю і цытуе асноўныя заявы.
Польшча з-за вучэньняў «Захад 2025» з 12 верасьня закрыла мяжу з Беларусьсю.
У Офісе Ціханоўскай пракамэнтавалі інфармацыю пра тое, што ў часткі вывезеных зь Беларусі палітзьняволеных забралі пашпарты і іншыя дакумэнты.
Вярхоўны суд Бразыліі вынес вырак за спробу дзяржаўнага перавароту.
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў грамадзянам Беларусі, што «ўстаканіць» сытуацыю ў краіне пасьля мяцяжу 2020 году і не дапусьціць новага дэфіцыту бульбы, як гэта адбылося вясной 2025 году.
Урад Беларусі ўхваліў і накіраваў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраект аб унясеньні зьменаў у закон аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі, які прадугледжвае ўвядзеньне абавязковай здачы адбіткаў пальцаў для шэрагу катэгорый грамадзян.
У Літве прагназуюць павелічэньне транспартнага патоку зь Беларусі праз закрыцьцё Польшчай сваёй мяжы.
Акурат перад імі Польшча цалкам перакрыла сваю мяжу зь Беларусьсю. Але польскія чыноўнікі папярэдзілі, што закрываюць мяжу «да зьнікненьня пагрозы», а не на час вучэньняў. Іншыя краіны NATO таксама зрабілі засьцерагальныя захады.
Сьледзтва ня кажа, што гэты чалавек зьяўляецца меркаваным стралком.
38 краін, якія ўваходзяць у Арганізацыю па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ), заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскага сэктару, незалежных СМІ і апазыцыі.
Апоўначы 12 верасьня (а 1-й гадзіне ночы паводле менскага часу) Польшча закрыла мяжу зь Беларусьсю.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Паплечнік Статкевіча ў партыі Яўген Вільскі расказаў у Вільні, што спрабаваў угаварыць палітыка перайсьці на літоўскі бок, аднак Статкевіч катэгарычна заявіў, што сам будзе вырашаць свой лёс.
У бліжэйшыя дні 40 тысяч вайскоўцаў будуць несьці службу на ўсходняй мяжы Польшчы, паведаміў намесьнік польскага міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык.
5 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што многія з 1400-1500 беларускіх палітвязьняў неўзабаве будуць вызваленыя. Часткова гэтыя прадказаньні збыліся. Вызваленыя 52 палітвязьні. Невялікія нататкі па гарачых сьлядах.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
Сярод 52 палітычных вязьняў, вызваленых 11 верасьня, — шэраг вядомых асобаў. Расказваем больш падрабязна пра некаторых зь іх.
Пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных.
Сярод 52 палітвязьняў, вызваленых 11 верасьня, на волю выйшаў палітык Мікола Статкевіч. Пра яго нічога не было вядома з 9 лютага 2023 году.
Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам стала прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў інцыдэнт з дронамі, якія напярэдадні прарваліся ў Польшчу, і рэакцыю на гэта польскага боку.
11 верасьня Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску абвясьціў пра скасаваньне санкцыяў супраць авіякампаніі «Белавія», а пасьля сустрэчы сказаў пра намер аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску.
У іх ліку 14 замежных грамадзян.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў аб атрыманьні афіцыйнай інфармацыі польскага боку аб закрыцьці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, намесьнік Кіта Келага, быў на перамовах з Лукашэнкам 21 чэрвеня ў Менску, пасьля якіх вызвалілі 14 беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
У Вільні пачалася міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
Загрузіць яшчэ