Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
Сьцісла
- Верагодна, ідзецца пра вялікую ўгоду паміж ЗША і Менскам, у выніку якой цягам бліжэйшых месяцаў мусяць выйсьці многія палітзьняволеныя.
- Дэпартацыя зь Беларусі ўсіх палітзьняволеных — умова Лукашэнкі.
- Мужны ўчынак Статкевіча — вяртаньне ў Беларусь — ламае сцэнар дамовы зь Менскам.
- Лукашэнка будзе апраўдвацца, што гэтая ўгода — на карысьць Беларусі.
- Перамоўны працэс Менску з Вашынгтонам адбываецца на тле эскаляцыі адносінаў Беларусі з суседзямі, найперш Польшчай.
- Закрыцьцё Польшчай мяжы наносіць страты ня толькі Беларусі, але і самой Польшчы, Эўразьвязу, Кітаю.
- Адкруціць сытуацыю для Варшавы будзе няпроста — у тым ліку праз атаку дронаў, частка зь якіх прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
- Беларускія ўлады спрабуюць ухіліцца, каб на іх не ўсклалі віну за абвастрэньне гэтых адносін. Беларусь аказваецца закладнікам агрэсіўнай палітыкі Расеі.
Форум