«Ад сваёй мэты сярэднетэрміновай інфляцыі ў 5% мы не адмаўляемся. Хутчэй за ўсё, па гэтым годзе яна будзе крыху вышэй. Ня будзе ў нас поўнасьцю магчымасьці ўкласьціся ў 5%, але яшчэ раз, гэта будзе залежаць ад існуючай сытуацыі на міжнародных рынках, на цэнах імпартных», — сказаў ён у інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню, якое цытуе БелТА.
У жніўні інфляцыя ў Беларусі перастала расьці і яе прырост ад пачатку года склаў 5,3%, перавысіўшы гадавы паказчык на 0,3 працэнтнага пункта. Гэта зьвязана з сэзонным зьніжэньнем цэнаў на селськагаспадарчую пардукцыю.
Галоўчанка сказаў, што ў Нацбанку ўважліва сочаць за інфляцыяй. Паводле яго слоў, прырост цэн даюць 20 узбуйненых таварных пазыцый.
«Найперш гэта мясныя прадукты, малочныя прадукты, напоі, сэктар грамадзкага харчаваньня. На думку экспэртаў, такім чынам, згаданыя мной галіны аднаўляюць сваю эканамічную эфэктыўнасьць ва ўмовах сталага росту цэнаў на сыравіну, на імпартаваныя тавары, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці», — сказаў ён.
Белстат пры гэтым дае іншыя зьвесткі. Паслугі ў гэтым годзе даражэюць хутчэй, чым прадукты харчаваньня. Так, за год паслугі, згодна Белстату, падаражэлі на 7%, а харчовыя тавары — на 6,3%.
Як паведамляе Белстат, індэкс цэнаў вытворцаў сельгаспрадукцыі ў гэтым годзе павялічыўся найменш — на 2,2%. Згодна апублікаваным дадзеным за жнівень, індэкс цэнаў вытворцаў у прамысловасьці павялічыўся на 6,3% з пачатку года, на будаўніча-мантажныя работы — на 12,5%.
Форум