Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч вярнуўся ў Беларусь. Ён адмовіўся пакінуць краіну пасьля вызваленьня


Мікола Статкевіч, архіўнае фота
Мікола Статкевіч, архіўнае фота

Сярод 52 палітвязьняў, вызваленых 11 верасьня, на волю выйшаў палітык Мікола Статкевіч. Пра яго нічога не было вядома з 9 лютага 2023 году.

Вызваленых сёньня палітвязняў адразу зь месцаў няволі прымусова вывозяць у Літву, аднак Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі і знаходзіўся на беларуска-літоўскай мяжы, паведамлялі праваабаронцы «Вясны».

Пазьней «Эўрарадыё» паведаміла са спасылкай на літоўскіх памежнікаў, што Мікола Статкевіч вярнуўся ў Беларусь.

«Ён быў на тым баку і не пераходзіў на тэрыторыю Літвы, не было ніякай спробы перасячы мяжу. Цяпер яго няма, таму што ён схаваўся ў глыбіні [беларускага] пункта пропуску», — расказаў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Гедрус Мішуціс.

Кадр з камэры назіраньня на беларуска-літоўскай мяжы
Кадр з камэры назіраньня на беларуска-літоўскай мяжы

Статкевіча затрымалі ў 2020-м годзе, яшчэ да выбараў прэзыдэнта, яму прысудзілі 14 гадоў зняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.

Хто такі Мікола Статкевіч

  • Міколу Статкевічу 69 гадоў. Ён нарадзіўся на Случчыне ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Менскае вышэйшае інжынэрнае зэнітна-ракетнае вучылішча, служыў у войску, абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
  • У 1991 годзе выйшаў з КПСС і стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.
  • З 1995 года актыўна займаецца палітыкай, узначальваў БСДП (Народная Грамада), ладзіў акцыі пратэсту, за што неаднаразова арыштоўваўся і быў асуджаны.
  • У 2010 годзе быў кандыдатам у прэзыдэнты. Пасля ўдзелу ў акцыі 19 сьнежня 2010 года асуджаны на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яго вызвалілі ў 2015 годзе.
  • У траўні 2020 года быў затрыманы. 14 сьнежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомлі асуджаны на 14 гадоў пазбаўленьня волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанэнтаў улады. Пакараньне адбываў у калёніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.
  • У 2020 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG