Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На палігон «Барысаўскі», дзе праходзяць вучэньні «Захад-2025» прыехаў вайсковы аташэ ЗША


Расейскія салдаты, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях «Захад-2025» на тэрыторыі Беларусі. Архіўнае фота
Расейскія салдаты, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях «Захад-2025» на тэрыторыі Беларусі. Архіўнае фота

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 15 верасьня адзін з этапаў вучэньняў «Захад-2025» адбудзецца на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Менскай вобласьці.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, амэрыканскіх вайскоўцаў сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, які загадаў сваім падначаленым выдзеліць ім найлепшыя месцы і паказаць усё, што іх зацікавіць.

За чарговым этапам вучэньняў «Захад-2025» 15 верасьня на палігоне «Барысаўскі», паводле вайсковага ведамства Беларусі, будуць назіраць прадстаўнікі 23 дзяржаў, у тым ліку тры з краін NATO — ЗША, Турэччыны і Вугоршчыны.

Вучэньні «Захад-2025» пачаліся 12 верасьня і будуць працягвацца да 16 верасьня. Яны адначасова праходзяць у Расеі і ў Беларусі на розных лякацыях.

У Беларусі розныя этапы вучэньняў адбываюцца на Лесішча, што ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці, і на на 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі» ў Менскай вобласьці. У Расеі манэўры праводзяць у Калінінградзкай вобласьці, а таксама ў Баранцавым моры і ў паўночных раёнах Паўночнага Ледавітага акіяну. Там Расея разгарнула свой Паўночны марскі флёт, які адпрацоўвае абарону берагавых аб’ектаў і гарнізонаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG