Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаўрусьнік Статкевіча: «Ён будзе там, дзе хоча, і пляваць хацеў на „калгаснага лідэра“»


Мікалай Статкевіч у нэўтрадльнай зоне на літоўскай мяжы
Мікалай Статкевіч у нэўтрадльнай зоне на літоўскай мяжы

Паплечнік Статкевіча ў партыі Яўген Вільскі спрабаваў у Вільні расказаў, што спрабаваў угаварыць палітыка перайсьці на літоўскі бок, аднак Статкевіч катэгарычна заявіў, што сам будзе вырашаць свой лёс.

«Было некалькі спробаў яго ўгаварыць: і амэрыканскія дыпляматы, і жонка, і яшчэ нейкая жанчына. Мне далі пяць хвілін, гэта была апошняя спроба. Завялі туды, гэта адбывалася ў Беларусі, на памежным пераходзе. Ён адмовіўся. Ён лічыць, што Лукашэнка не вырашае ягонага лёсу. Ён будзе знаходзіцца там, дзе хоча, і пляваць ён хацеў „на вашага калгаснага лідэра“. Ён хоча знаходзіцца ў Беларусі», — перадаў словы Статкевіча яго паплечнік.

Пасьля таго як стала канчаткова зразумела, што Мікола Статкевіч ня зьменіць свайго рашэньня, яго павезлі ў невядомым накірунку. Паводле Вільскага, гэта рабілі людзі ў масках, якія ўвесь час знаходзіліся побач.

«Яны стаялі побач, за тры мэтры. Ніхто яму нічога не паведамляў, куды павязуць ці што. Скончыўся час, і мы пайшлі, яго павялі ў іншы бок. Усё», — сказаў Яўген Вільскі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG