Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрымалі чалавека, падазраванага ў забойстве кансэрватыўнага актывіста Кэрка


Здымкі, апублікаваныя ФБР 11 верасьня 2025
Здымкі, апублікаваныя ФБР 11 верасьня 2025

Улады ЗША паведамілі пра затрыманьне падазраванага ў забойстве кансэрватыўнага актывіста, прыхільніка прэзыдэнта Трампа Чарлі Кэрка. Як піша выданьне The Wall Street Jounal пад варту ўзялі 22-гадовага Тайлера Робінсана. Праваахоўнікі паведамілі, што ў затрыманьні падазраванага браў удзел ягоны бацька.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) ЗША 11 верасьня апублікавала фота чалавека, якога ахарактарызавалі як «асобу, якая прадстаўляе цікавасьць» у сувязі з забойствам кансэрватыўнага актывіста, прыхільніка прэзыдэнта Трампа Чарлі Кэрка.

Супрацоўнікі ФБР у Солт-Лэйк-Сіці не сказалі, што чалавек на здымках зьяўляецца меркаваным стралком. Фэдэральнае агенцтва апублікавала дзьве фатаграфіі чалавека ў штанах, чорнай кашулі з доўгімі рукавамі, кепцы і сонцаахоўных акулярах, адзначае Reuters.

Раней прадстаўнікі сьледзтва паведамілі, што знайшлі вінтоўку, якая на іх думку, выкарыстоўвалася для стральбы па Кэрку. Падазраванага ў забойстве актывіста яны апісалі як чалавека студэнцкага ўзросту.

31-гадовы Чарлі Кэрк, вядучы папулярнага падкасту і радыёпраграмы «The Charlie Kirk Show», які лічыўся блізкім саюзьнікам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, у сераду 10 верасьня быў забіты стрэлам у шыю з агнястрэльнай зброі. У гэты момант Кэрк выступаў ва ўнівэрсытэце штата Юта. Дональд Трамп назваў гэтае злачынства «жахлівым».

Кэрк лічыцца адным з тых, хто дапамог Рэспубліканскай партыі і Трампу заручыцца падтрымкай маладых выбаршчыкаў. У чацьвер на памятным мерапрыемстве ў Пэнтагоне з нагоды 24-й гадавіны тэрактаў 11 верасьня Трамп аб’явіў, што пасьмяротна ўзнагародзіць Кэрка Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды. Гэта адна з дзьвюх найвышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб, якая ўручаецца па рашэньню кіраўніка дзяржавы.

Чарлі Кэрк, архіўнае фота
Чарлі Кэрк, архіўнае фота

ФБР і прадстаўнікі штата заявілі, што стралок, як мяркуецца, прыбыў у кампус за некалькі хвілін да пачатку мітынгу. Чарлі Кэрк выступаў на адкрытым паветры перад прыкладна 3000 чалавек ва Ўнівэрсытэце даліны Юта. На запісе з камэр назіраньня бачна, як узброены чалавек падымаецца па лесьвіцы на дах, перш чым стрэліць у Кэрка, паведамілі прадстаўнікі ўладаў на прэс-канфэрэнцыі.

Пасьля стралок саскочыў з даху і зьнік у суседнім раёне.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG