Ён сказаў, што ня ведае іх дакладнай лічбы, але назваў прыблізную лічбу 1300 чалавек.
«Мэта тут — нармалізаваць адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Беларусьсю. Мы ня будзем умешвацца ў адносіны з Пуціным. Гэта ня нашая гульня. Але я спадзяюся, што ў нас будуць працоўныя адносіны зь Беларусьсю, калі мы зможам разьвіваць гандаль і шмат рэчаў, якія будуць добрымі для абодвух народаў».
Адказваючы на пытаньне аб зьняцьці санкцый з кампаніі «Белавія», Коўл сказаў: «Я гляджу на гэта амаль як на гульню ў тэніс. Мяч быў на нашым баку, каб зрабіць нешта, бо яны вызвалілі 14 чалавек некалькі месяцаў таму».
Ён дадаў, што чакае далейшых узаемных крокаў і таго, што працэс вызваленьня палітвязьняў будзе паскарацца.
11 верасьня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Адказваючы на пытаньне журналістаў, Джон Коўл сказаў, што сьпіс асобаў на вызваленьне вызначалі ўлады Беларусі.
Раней, 5 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Менск вядуць перамовы пра вызваленьне часткі з 1400-1500 затрыманых у Беларусі, большасьць зь якіх — палітвязьні. Гаворачы пра вызваленых і пра астатніх зьняволеных, Трамп тады ўжыў слова «закладнікі».
Форум