Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: На 170 памілаваных — 283 новых палітвязьняў


Сьледчы ізалятар у Калядзічах каля Менску
Сьледчы ізалятар у Калядзічах каля Менску

Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што на месца 170 памілаваных палітвязьняў прыйшлі 283 новых асуджаных паводле палітычных артыкулаў.

З 18 студзеня ў Беларусі было дзевяць хваляў памілаваньня палітзьняволеных. Агулам вызвалілі 170 чалавек (пры гэтым праваабаронцы ня маюць зьвестак, што ўсе яны былі асуджаныя паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў).

За гэты ж час 283 чалавекі былі прызнаныя палітвязьнямі. Прычым гэта толькі тыя людзі, пра якіх праваабаронцам стала вядома.

Але агульная колькасьць зьняволеных палітвязьняў усё ж зьнізілася, бо за гэты час людзі выходзілі, адбыўшы ўвесь свой тэрмін зьняволеньня. 18 студзеня, паводле сайту «Вясны», у Беларусі было 1218 палітвязьняў, сёньня — 1181. (Паводле ініцыятывы dissidentby — 1341 і 1317).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG