Выяжджаць празь Літву ці Латвію ўлады Беларусі ім забаранілі яшчэ ў лютым 2023 году.
Раницай 17 верасьня Мытны камітэт паведаміў, што перавозьнікі могуць зьвярнуцца па працяг дазволу. А Міністэрства замежных спраў у пазьнейшай заяве, паўтарыўшы гэтую інфармацыю, прыгразіла па сканчэньні адтэрміноўкі «прымяніць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб’ёме».
У заяве гаворыцца пра «чалавечнасьць», «здаровы сэнс» і «жэст добрай волі». Аднак там нічога няма пра зьняцьцё забароны на выезд церазь Літву і Латвію.
Напярэдадні ў Польшчы заявілі, што не адкрыюць мяжу да зьнікненьня небясьпекі для польскіх грамадзян у Беларусі.
Перавозьнікаў за парушэньне тэрмінаў выезду могуць пакараць штрафам
- да 1260 рублёў — для фізычных асоб
- да 30% ад кошту «прадмета парушэньня» — для юрыдычных (арт. 15.7 КоАП).
Форум