Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьлёзы, эмоцыі, радасьць. Як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязьняў. ФОТА

11 верасьня пасьля перамоў кіраўніка Беларусі Аляксандар Лукашэнка і амэрыканскай дэлегацыі на чале з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джон Коўлам вызвалілі 52 палітычных зьняволеных, грамадзянаў Беларусі і яшчэ шасьце краінаў. Усіх апроч аднаго адразу зь месцаў няволі прымусова вывезьлі ў Літву. І толькі апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, і людзі ў масках павзьлі яго ў невядомым кірунку. Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыбыцьця некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG