Фонд абвясьціў збор адразу, як стала вядома пра вызваленьне 52 чалавек зь беларускіх турмаў, уключна з грамадзянамі іншых дзяржаў.
Супрацоўнік Радыё Свабода Ігар Лосік пасьля 5 гадоў у турме на волі. Разам зь ім вызваленыя яшчэ больш за 30 беларускіх палітвязьняў. Умовай іх вызваленьня быў выезд зь Беларусі.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл расказаў журналістам у Вільні, што працягваюцца перамовы пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.
11 верасьня Лукашэнка правёў яшчэ адну сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных. Сёньня на волю выйшло 52 зь іх. Сярод іх - 14 замежных грамадзян.
Сярод 52 палітычных вязьняў, вызваленых 11 верасьня, — шэраг вядомых асобаў. Расказваем больш падрабязна пра некаторых зь іх.
Пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных.
Абвешчаны кароткі сьпіс прэміі Ежы Гедройця.
Сярод 52 палітвязьняў, вызваленых 11 верасьня, на волю выйшаў палітык Мікола Статкевіч. Пра яго нічога не было вядома з 9 лютага 2023 году.
Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам стала прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер Ігар Лосік знаходзіцца ў бясьпецы за межамі Беларусі. За кратамі ён правёў 1904 дні.
Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей? Гаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым.
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў інцыдэнт з дронамі, якія напярэдадні прарваліся ў Польшчу, і рэакцыю на гэта польскага боку.
11 верасьня Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках». Так ён назваў палітзьняволеных.
Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску абвясьціў пра скасаваньне санкцыяў супраць авіякампаніі «Белавія», а пасьля сустрэчы сказаў пра намер аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску.
У іх ліку 14 замежных грамадзян.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў аб атрыманьні афіцыйнай інфармацыі польскага боку аб закрыцьці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, намесьнік Кіта Келага, быў на перамовах з Лукашэнкам 21 чэрвеня ў Менску, пасьля якіх вызвалілі 14 беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
Ва Ўкраіне загінуў грамадзянін Беларусі Віталь Пляшкоў, які ваяваў на баку Расеі паводле кантракту з расейскай арміяй, падпісанага 3 чэрвеня 2025 году.
У Вільні пачалася міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
З 18 гадзін 11 верасьня мінімум на тыдзень будуць забароненыя палёты над усходняй мяжой Латвіі.
Аляксандар Лукашэнка прыняў даверчыя граматы дыпляматаў з Ватыкану, Віетнаму, Малі, Мальтыйскага ордэну, Нігеры, Славаччыны, Судана і Эфіопіі.
Як паведаміў Белстат, прырост інфляцыі ў студзені-жніўні 2025-га склаў 5,3% пры гадавым прагнозе ўраду не вышэй за 5%.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Украіна зь сярэдзіны 2023 году актыўна атакуе Чарнаморскі флёт Расеі ў Чорным моры.
Юозас Олекас — сацыял-дэмакрат, які працуе ў Сейме Літвы ўжо сёмы тэрмін і зьяўляецца кіраўніком парлямэнцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
Па прапанове апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па менскім часе 11 верасьня да 2 гадзін 59 хвілін 10 сьнежня 2025 года ўведзенае абмежаваньне палётаў ўздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Маці загінулага палітвязьня Андрэя Паднябеннага кажа, што яе сына знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, наколькі магчыма павесіцца ў гэтай камэры.
Супрацоўнікаў беларускага Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў заклікалі «выкрываць катавальныя канвэеры і рабіць сьвет больш бясьпечным».
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што запуск расейскіх дронаў у польскую паветраную прастору быў мэтанакіраваным.
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову ўраду аб атрыманьні ў 2025–2026 гадах льготнага крэдыту ад Экспартна-імпартнага банку Кітаю ў памеры 474,1 мільёнаў для аснашчэньня арганізацый аховы здароўя мэдычным абсталяваньнем.
Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.
10 верасьня ў горадзе Орэм (штат Юта, ЗША) быў паранены стрэлам Чарлі Кэрк (Charlie Kirk) – вядомы кансэрватыўны камэнтатар і заснавальнік некамэрцыйнай арганізацыі Turning Point USA, якая прасоўвае кансэрватыўныя ідэі сярод студэнтаў.
Заснавальнік Oracle Лары Элісан упершыню стаў самым багатым чалавекам у сьвеце, абышоўшы Ілана Маска, які амаль год узначальваў сьпіс самых багатых людзей сьвету, паведамляе Bloomberg.
Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бясьпекі назвалі «экстрэмісцкімі» фармаваньнямі яшчэ 4 праекты і апублікавалі імёны зьвязаных з гэтымі праектамі людзей.
Міністар замежных спраў КНР Ван І з 12 па 16 верасьня будзе знаходзіцца ў Аўстрыі, Славеніі і Польшчы зь візытамі, паведаміла ў сераду агенцтва Сіньхуа са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Кітаю.
Расейскія дроны ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. За дзень да гэтага, Польшча абвясьціла пра закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю. Гэтыя падзеі ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваюць польскія журналісты Міхал Патоцкі і Руслан Шошын, а таксама расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.
Пасьля амаль дзесяці гадоў «вайны з дармаедамі» у Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы. Беспрацоўных чакаюць яшчэ большыя выдаткі. Якія і навошта тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Гэта грамадзянін Беларусі Ўладзіслаў Н. Паводле польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW), ён дзейнічаў ня толькі ў Польшчы, але і ў Вугоршчыне.
Пасьля закрыцьця мяжы і зьяўленьня ў паветранай прасторы Польшчы расейскіх дронаў беларускае кіраўніцтва знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці.
Міністэрства лічбавізацыі (Ministerstwo Cyfryzacji ) Польшчы зрабіла заяву пра інфармацыйную атаку ў сацсетках на фоне інцыдэнту з расейскімі дронамі, якія парушылі паветраную прастору краіны.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс пацьвердзіў у інтэрвію на канале One America News, што Крэмль выставіў тэрытарыяльныя патрабаваньні да Украіны і прэтэндуе на 6 тыс. кв. км тэрыторыі, якую цяпер кантралюе Кіеў.
Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».
Аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі тлумачыць, чаму Варшава зачыніла мяжу з Беларусьсю, адказвае на пытаньне, ці вераць у Польшчы заявам беларускага Генштабу пра дроны, і разважае пра магчыма кітайскі аспэкт.
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ паспавёў пра вынікі пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай рады пасьля запыту Польшчы аб кансультацыях у адпаведнасьці з артыкулам 4 Вашынгтонскай дамовы.
Улады Малдовы абвясьцілі супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кішынёве непажаданым.
Прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў краінаў Эўразвязу і іншых заходніх дзярдаў выказваюцца ў падтрымку Польшчы і асуджаюць Расею за яе атаку дронамі ў ноч на 10 верасьня.
За апошнія суткі праз польскую мяжу праехала 645 легкавікоў і 709 грузавікоў. Як нават часовае закрыцьцё мяжы адаб’ецца на людзях і эканоміцы. Разьбіраемся.
Пасажырам гатовыя вярнуць кошты за білеты.
Загрузіць яшчэ