«Мы ня спынімся, пакуль усе яны ня будуць вызваленыя», — напісаў дэпутат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Вагэнэр — сымбалічны хросны цяпер ужо былога палітвязьня, журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка — адзначыў, што ягоны падапечны, арыштаваны ў 2020 годзе за «абарону свабоды і дэмакратыі» і пасьля прыгавораны да 15 гадоў зьняволеньня, цяпер «у бясьпецы ў Літве».
«На працягу гэтых гадоў я спрабаваў быць побач зь ім — як яго палітычны хросны, у парлямэнце, празь лісты, рэзалюцыі і акцыі пратэсту», — паведаміў нямецкі дэпутат.
- 11 верасьня ў Менску адбылася сустрэча намесьніка адмысловага пасланца прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі па Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам. У той жа дзень стала вядома, што «на просьбу прэзыдэнта ЗША ды іншых кіраўнікоў дзяржаваў» Лукашэнка прыняў рашэньне пра памілаваньне «шэрагу замежных грамадзян, што былі асуджаныя за шпіёнскую дзейнасьць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці ды зьдзейсьнілі іншыя злачынныя дзеяньні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
- Агулам у той дзень адпусьцілі і прымусова накіравалі ў Літву 51 зьняволенага (у тым ліку 14 замежных грамадзян), яшчэ адзін — Мікалай Статкевіч — на мяжы адмовіўся пакідаць Беларусь. Інфармацыі пра ягоны лёс няма ўжо двое сутак.
Форум