Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім раёне Ўручча перабоі з вадой — спынялася помпавая станцыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля 8.40 19 верасьня з-за адключэньня электраэнэргіі адбылося спыненьне тэхналягічнага абсталяваньня помпавай станцыі «Рагачоўская».

«У выніку адключэньня ў спажыўцоў мікрараёна „Ўручча“ ў межах: МКАД — прасп. Незалежнасьці — вул. Рагачоўская — вул. Герояў 120-й дывізіі — вул. Скарыны магчымыя перабоі з водазабесьпячэньнем», — папярэдзіў «Менсквадаканал».

Ва Ўручча накіравалі аўтацыстэрны зь пітной вадой.

Каля 9.30 вадаканал паведаміў, што абсталяваньне помпавай станцыі запусцілі — водазабесьпячэньне Ўручча аднавілі, праводзяцца «рэглямэнтныя працы на сетках водазабесьпячэньня».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG