Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат зафіксаваў у беларускім сэктары інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў істотны спад з 2019 году


Парк высокіх тэхналёгіяў. Менск, архіўнае фота
Парк высокіх тэхналёгіяў. Менск, архіўнае фота

Упершыню за апошні час улады апублікавалі статыстычныя зьвесткі аб стане беларускага сэктару ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў).

Статыстыка пацьвярджае, што сэктар так і не аднавіўся пасьля пандэміі каранавірусу і масавай рэлякацыі супрацоўнікаў сэктару і ІТ-кампаніяў за мяжу ў выніку здушэньня ўладамі масавых пратэстаў 2020 году.

Белстат паведаміў пра стан беларускага ІКТ-сэктару паводле вынікаў 2024 году. Сярод іншага, паведамляецца, што

  • на канец 2024 году ў Беларусі існавала 5462 арганізацыі ў галіне ІКТ
  • у іх працаваў 104381 чалавек
  • чысты прыбытак арганізацыяў галіны склаў 3 мільярды рублёў
  • сярэдні заробак прадстаўніка ІКТ склаў 5661,8 рубля. Сэктар ІКТ стварыў 6,2% валавой даданай вартасьці ў беларускай эканоміцы.


У 2019 годзе, зыходзячы са зьвестак, апублікаваных Белстатам, у Беларусі было зарэгістравана 5202 арганізацыі сфэры ІКТ, у іх было занята 111 316 чалавек, сэктар ствараў 7,4% валавой даданай вартасьці ў эканоміцы. Сярэдні заробак спэцыяліста тады складаў 3,144 рубля.

Паводле прынятых стандартаў сэктар ІКТ складаецца з ІТ, а таксама тэлекамунікацыяў, трансьляцыйных мэдыя, усіх відаў апрацоўкі аўдыё і відэа, перадачы інфармацыі, кіраваньня сеткамі і маніторынгу.

У 2024 годзе ў ІТ-індустрыі Беларусі працягваліся скарачэньні, з краіны сышло больш за дзесяць вядомых кампаніяў, у тым ліку мабільныя распрацоўнікі Playtika і Apalon, толькі летась беларускі ІТ-сэктар страціў тысячы спэцыялістаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG