Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за паўторнае парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня дронаў


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Архіўнае фота

Сьцісла

  • Новыя правілы выкарыстаньня бесьпілётных лятальных апаратаў пачалі дзейнічаць з з 4 чэрвеня 2023 году.
  • Усе ўладальнікі дронаў павінны пацьвярджаць законнасьць іх набыцьця, а таксама прайсьці навучаньне і атрымаць дазволы на палёты ад «Белаэранавігацыі» і на аэрафотаздымку — ад вайскоўцаў.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла ў другім чытаньні законапраект аб унясеньні зьменаў у заканадаўства ў пытаньнях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, закон праекту прадугледжвае ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за паўторнае парушэньне цягам году правілаў увозу, захоўваньня, абарачэньня, вытворчасьці і эксплуатацыі цывільных дронаў і авіямадэляў.

Праект закону распрацавалі і ўхвалілі для «забесьпячэньня нацыянальнай і грамадзкай бясьпекі, а таксама для бясьпекі палётаў пры выкарыстаньні паветранай прасторы Беларусі».

Гэтым праектам закону ўводзіцца адміністрацыйная адказнасьць за кіраваньне цывільным самалётам, незарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры цывільных паветраных суднаў, а таксама за адсутнасьць неабходнай бартавой дакумэнтацыі і права кіраваньня самалётам.

Адміністрацыйная адказнасьць уводзіцца таксама за злоснае ўхіленьне асуджанага ад выкананьня дадатковага пакараньня ў выглядзе штрафу або ў выглядзе пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

Апроч таго, прадугледжана вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці асобы за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу, ад яўкі на зборы, калі абвінавачаны ў судзе заявіць аб гатоўнасьці пайсьці на службу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG