Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11,5 году за кратамі. За што Лукашэнка адпраўляў Міколу Статкевіча ў турму і на колькі


Мікола Статкевіч, 2018
Мікола Статкевіч, 2018

Упершыню Мікола Статкевіч трапіў у турму на працяглы тэрмін 20 гадоў таму. З таго часу больш за палову прысьвечанага палітычнай дзейнасьці пэрыяду свайго жыцьця палітык правёў за кратамі.

11 верасьня беларускі апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч дэманстратыўна адмовіўся ад выгнаньня за межы Беларусі і вярнуўся на радзіму зь беларуска-літоўскай мяжы, куды яго прывезьлі з калёніі ў складзе чарговай групы беларускіх палітзьняволеных, каб выправадзіць у Літву. Лёс Статкевіча невядомы, да вызваленьня яму застаецца 9,5 году. Свабода падлічыла, колькі часу Мікола Статкевіч правёў у турмах і калёніях за час сваёй актыўнай палітычнай дзейнасьці.

2005–2007 — прыкладна 2 гады за кратамі. Прычынай арышту ўлады назвалі арганізацыю вулічных акцыяў супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Тады ж Amnesty International упершыню прызнала Статкевіча вязьнем сумленьня.

2011–20154 гады за ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Міколу Статкевіча асудзілі на 6 гадоў узмоцненага рэжыму, вызвалены датэрмінова паводле амністыі. Прашэньня аб памілаваньні не пісаў.

Мікола Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы 11 верасьня 2025 году. Кадр з камэры назіраньня
Мікола Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы 11 верасьня 2025 году. Кадр з камэры назіраньня

2020–2025 5,5 году (асуджаны на 14 гадоў), арыштаваны адным зь першых перад выбарамі 2020 году. Фармальна за «арганізацыю масавых беспарадкаў». На гэты момант 69-гадоваму Статкевічу застаецца адбыць за кратамі 9,5 году.

Агулам Мікола Статкевіч правёў за кратамі ўжо 11 з паловай гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG