Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: У Менску закрыліся ўсе дзяржаўныя кінатэатры, апрача аднаго


Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску не працуе ў сувязі з каранавірусам.
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску не працуе ў сувязі з каранавірусам.

У Менску з паўтара дзясятка кінатэатраў сыстэмы прадпрыемства «Кінавідэапракат» абслугоўваць гледачоў працягвае толькі «Беларусь», паведамляецца на сайце ўстановы.

Прычынамі скарачэньня колькасьці пляцовак стала неспрыяльная эпідэміялягічная сытуацыя і спад глядацкай актыўнасьці.

Што да кінатэатру «Беларусь», то там выконваюцца ўсе захады засьцярогі, кажуць у адміністрацыі. У прыватнасьці, павялічылі інтэрвал паміж сэансамі. У перапынках работнікі праветрываюць залі і апрацоўваюць крэслы адмысловымі сродкамі. Прадугледжана рассадка, якая павялічвае адлегласьць паміж гледачамі.

«Мы ўпэўненыя: як толькі вернуцца чаканыя прэм’еры, уся сетка кінатэатраў адновіць сваю працу ў звычайным рэжыме», — запэўніваюць у «Кінавідэапракаце».

Раней аб прыпыненьні працы двух з трох сваіх кінатэатраў заявіла прыватная сетка Silver Screen.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG