Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у панядзелак пра намер падпісаць указ аб прыпыненьні іміграцыі ў Злучаныя Штаты.
На сваёй старонцы ў «Твітары» прэзыдэнт напісаў тое, што ён падпіша ўказ аб часовым прыпыненьні іміграцыі ў ЗША, зыходзячы зь неабходнасьці абараніцца ад «нябачнага ворага» і абараніць працоўныя месцы амэрыканцаў.
Любая спроба прэзыдэнта прыпыніць допуск законных імігрантаў у краіну напэўна будзе аспрэчаная ў судзе, паколькі іміграцыя ў ЗША рэгулюецца фэдэральнымі законамі. Ранейшыя спробы прэзыдэнта абмежаваць або часова забараніць уезд у краіну ўцекачоў і імігрантаў разглядаліся судамі розных інстанцый, законнасьць большасьці гэтых указаў была пацьверджана Вярхоўным судом краіны.
У апошнія тыдні адміністрацыя Дональда Трампа ўвяла дадатковыя забароны на допуск у ЗША бежанцаў і незаконных мігрантаў, спасылаючыся на небясьпеку пашырэньня каранавірусу ў краіне.