Паводле інфармацыі на сайце МАГАТЭ, на 69-м плэнарным пасяджэньні агенцтва 19 верасьня, акрамя Літвы, у кіруючы орган абраны Бэльгія, Іарданія, Нігер, Пэру, Партугалія, Румынія, Савудаўская Арабія, Тога, Філіпіны і Чылі, піша Позірк.
З афіцыйнага паведамленьня незразумела, які тэрмін іх паўнамоцтваў — у адным шэрагу згадваецца як пэрыяд 2025–2026 гадоў, так і пэрыяд 2025–2027 гадоў. Літоўскае зьнешнепалітычнае ведамства ўказвае на другі тэрмін.
Як паведамляў «Позірк», у першым квартале 2026 году экспэрты МАГАТЭ маюць намер ацаніць бясьпеку эксплюатацыі БелАЭС (місія OSART).
Літва — самы актыўны і пасьлядоўны крытык БелАЭС з моманту ўзьнікненьня ідэі будаўніцтва. Палітыкі і ядзерны рэгулятар гэтай балтыйскай дзяржавы неаднаразова патрабавалі ад Менску адказаць на пытаньні аб выбары пляцоўкі будаўніцтва (станцыя пабудавана за 50 км ад Вільні), устойлівасьці крытычнага абсталяваньня аб’екта да сэізмічных зьяў і падзеньня буйных паветраных суднаў, выкананьні рэкамэндацый па выніках бясьпекі і інш.
Форум