Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы штам каронавіруса «Стратус» — у Беларусі


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Новы штам каранавіруса SARS-CoV-2 XFG атрымаў неафіцыйную назву «Стратус». Па словах спэцыялістаў Міністэрства аховы здароўя, ён «актыўна займае сваю нішу» ў структуры восеньскіх інфэкцый.

На першы погляд «Стратус» выглядае бяскрыўдна: лекары запэўніваюць, што цяжкай цячэньня ён не выклікае. Але інфэкцыяністы папярэджваюць — менавіта ў лёгкасьці і крыецца небясьпека, піша belmarket.by.

Высокая заразнасьць і хуткае распаўсюджваньне могуць прывесьці да імклівага росту колькасьці хворых, асабліва ў школах, дзіцячых садах і офісах.

У «Стратуса» ёсьць асаблівая прыкмета — ахрыпласьць або слабым голасам. Але гэтым ён не абмяжоўваецца. У заражаных адзначаюцца:

  • ліхаманка і дрыжыкі,
  • сухі, зьнясільваючы кашаль,
  • боль у горле і катар,
  • галаўны боль,
  • ламота ў цягліцах,
  • агульная слабасьць,
  • дыярэя.

Лекары нагадваюць: нават лёгкая плынь не абараняе ад постковіднага сындрому. Праблемы з дыханьнем, памяцьцю і стомленасьцю могуць перасьледаваць чалавека тыднямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG