У апублікаваным у сацыяльнай сетцы Truth Social яго лісьце «ўсім дзяржавам NATO і ўсяму сьвету» гаворыцца:
«Як вы ведаеце, прыхільнасьць NATO перамозе была далёка не на 100%, а купля расейскай нафты некаторымі краінамі была шакуючай! Гэта моцна аслабляе нашу перамоўную пазыцыю і сілу ціску на Расею. У любым выпадку, я гатовы «пачаць», калі вы будзеце гатовыя. Проста скажыце калі».
Прэзыдэнт ЗША таксама прапанаваў краінам NATO ўвесьці 50-100% мыта на імпарт з Кітаю. «Кітай мае моцны кантроль, нават уплыў над Расеяй, і гэтыя магутныя тарыфы разбураць гэты ўплыў, — напісаў ён. —...Калі NATO зробіць, як я кажу, вайна хутка скончыцца, і ўсе гэтыя жыцьці будуць выратаваныя! Калі не, вы проста марнуеце мой час, а таксама час, сілы і грошы Злучаных Штатаў».
- «Мы скарацілі спажываньне газу і нафты з Расеі на 80% на ўзроўні Эўрапейскага зьвязу. Яно застаецца на ўзроўні 20%, і нам трэба над гэтым працаваць. І значную частку гэтых 20% спажывае Вугоршчына», — заявіў старшыня Эўрапейскай рады ў пачатку верасьня перад кансультацыямі ў Вашынгтоне.
- Раней прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў «важным сыгналам» тое, што ў ЗША «не задаволеныя тым, што краіны дапамагаюць расейскай ваеннай машыне, купляючы энэргетычныя рэсурсы Расеі».
Форум