Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Берасьці прызнаў экстрэмісцкімі дзёньнікі Гёбэльса і біяграфію Гітлера, якія выйшлі ў 1993 годзе


Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота
Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота

Прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі кнігі былі выдадзеныя ў Расеі ў 1993 годзе.

Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што па заяве Берасьцейскага транспартнага пракурора па рашэньні Берасьцейскага абласнога суду друкаваныя выданьні «Апошнія нататкі. Дзёньнікі 1945 году» аўтара Ёзэфа Гёбэльса і «Адольф Гітлер» аўтара Джона Толанда, выдадзеныя расейскімі выдавецтвамі ў 1993 годзе, «прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які знаходзіцца на сайтах некаторых дзяржаўных органаў, унесены тысячы найменьняў друкаванай прадукцыі, сайтаў і тэлеграм-каналаў, маркі, значкі, CD-дыскі. Сьпіс папаўняецца амаль штодзённа.

Раней «экстрэмісцкімі» прызналі творы клясыка беларускай літаратуры Дунін-Марцінкевіча, некаторыя творы Ўладзімера Арлова, Альгерда Бахарэвіча, Уладзімера Някляева, іншых беларускіх літаратараў, кнігу «Адысея капiтана БНР» гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG