Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Лію Ахеджакаву напісалі данос у Генпракуратуру РФ, каб завялі на яе справы аб дзяржаўнай здрадзе і «дыскрэдытацыі» расейскай арміі


Лія Ахеджакава
Лія Ахеджакава

Кіраўнік праўладнага расейскага «Фэдэральнага праекту па бясьпецы і барацьбе з карупцыяй» Віталь Барадзін зьвярнуўся ў Генпракуратуру РФ з просьбай прызнаць актрысу Лію Ахеджакаву «замежным агентам» і распачаць у дачыненьні да яе крымінальную справу.

Пра гэта паведамляе расейскі тэлеграм-канал «Кровавая барыня». Падставай для прызнаньня Ахеджакавай «замежным агентам» Барадзін называе крытыку актрысай рашэньняў, прынятых дзяржаўнымі органамі і прэзыдэнтам РФ у дачыненьні да «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі». У сваім звароце аўтар таксама сьцьвярджае, што Ахеджакава нібыта фінансавала Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Сама расейская актрыса раней адкінула гэтае абвінавачаньне, назваўшы яго «фэйкам».

Барадзін папрасіў распачаць у дачыненьні да Ахеджакавай крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе, «дыскрэдытацыі» арміі РФ і ўзбуджэньні нянавісьці або варожасьці. Таксама ён заклікаў пазбавіць артыстку дзяржаўных узнагарод і званьняў.

30 сакавіка Лія Ахеджакава заявіла пра сыход з расейскага тэатру «Современник», у якім яна працавала 46 гадоў. Актрыса паведаміла, што мае намер заняцца гастрольнай дзейнасьцю, пакідаць Расею яна пакуль не плянуе.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG