Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3 зноў патрулявалі паветраную прастору Беларусі


Ту-22М3 бамбуе Сырыю, 11 жніўня 2016 году
Ту-22М3 бамбуе Сырыю, 11 жніўня 2016 году

У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што працягласьць палёту бамбавікоў склала каля чатырох гадзін.

Як перадае агенцтва ТАСС, два расейскія бамбавікі Ту-22М3 выканалі патруляваньне ў паветранай прасторы Беларусі, працягласьць палёту склала каля чатырох гадзін. Пра гэта паведамілі журналістам у Міністэрстве абароны Расеі ў суботу.

«Два далёкія бамбавікі Ту-22М3 Паветрана-касьмічных сіл выканалі патруляваньне ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ў вайсковым ведамстве Расеі.

Як удакладнілі ў Мінабароны, усе пастаўленыя задачы былі выкананыя. «У ходзе палёту самалётаў далёкай авіяцыі былі адпрацаваны пытаньні вырашэньня сумесных задач з авіяцыяй і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь», — дадалі ў ведамстве.

Пасьля выкананьня пастаўленых задач расейскія далёкія бамбавікі вярнуліся на аэрадром базаваньня ў РФ.

У пачатку сьнежня летась ў беларускім Міністэрстве абароны заявілі, што Беларусь і Расея ў 2022 годзе працягнуць выкананьне задач сумеснага баявога дзяжурства па СПА, а таксама патруляваньне паветраных межаў Саюзнай дзяржавы.

Такія палёты пачаліся восенью 2021 году. Раней пра іх інфармавала міністэрства абароны Беларусі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG