Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян паабяцаў пайсьці ў адстаўку. Гэта трэба для правядзеньня датэрміновых выбараў у Армэніі


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян абвясьціў, што падасьць у адстаўку ў красавіку. Гэта зьвязана з правядзеньнем у краіне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Пра намер падаць у адстаўку Пашыньян заявіў падчас сустрэчы з жыхарамі падчас паездкі па Армавірскай вобласьці. Відэа апублікавана ў фэйсбуку прэмʼер-міністра.

«У красавіку я падам у адстаўку, не каб сысьці, а каб адбыліся пазачарговыя парлямэнцкія выбары, — заявіў палітык. — У гэты пэрыяд я працягну заставацца выканаўцам абавязкаў прэмʼера».

Датэрміновыя выбары ў Армэніі павінны адбыцца 20 чэрвеня. Нікол Пашыньян паабяцаў, што калі грамадзяне не падтрымаюць на выбарах яго каманду, ён перадасьць уладу.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG