Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскія вайскоўцы адмовіліся ад удзелу ў вучэньнях АДКБ у Беларусі 


Падарваны пасажырскі аўтобус у зоне канфлікту
Падарваны пасажырскі аўтобус у зоне канфлікту

Прадстаўнікі Міністэрства абароны Армэніі ня будуць браць удзел у манэўрах АДКБ, заплянаваных у Беларусі з 12 да 16 кастрычніка.

«Армэнія ня будзе ўздельнічаць у вучэньнях, пытаньне вырашана», — пацьвердзілі «Інтэрфаксу» у абаронным ведамстве гэтай краіны.

Ад канца верасьня ў зоне карабаскага канфлікту ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеяньні. У выніку ўзаемных абстрэлаў з боку рэгулярных падразьдзяленьняў Армэніі і Азэрбайджану ёсьць забітыя і параненыя — як сярод вайскоўцаў, так і мірнага насельніцтва.

У Армэніі і Нагорным Карабаху абвясьцілі ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю.

Ерэван заявіў, што мае намер прызнаць незалежнасьць спрэчнай тэрыторыі. Баку настойвае, што гатовы вырашаць канфлікт ваенным чынам.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG