Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута намінавалі на прэмію Сахарава


Прэмія «За мужнасьць» імя Андрэя Сахарава
Прэмія «За мужнасьць» імя Андрэя Сахарава

Эўрапейскі парламэнт абвясьціў кандыдатаў на прэмію Сахарава 2025 году, якую прысуджаюць за заслугі ў абароне правоў чалавека. Сярод намінантаў — беларускі палітвязень, журналіст і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.

Яго кандыдатуру вылучылі дзьве ўплывовыя групы Эўрапарламэнту — Эўрапейская народная партыя і Эўрапейскія кансэрватары і рэфарматары.

Сёлета на прэмію Сахарава таксама прэтэндуюць:

  • Прадстаўнікі прадэмакратычнага руху Грузіі.
  • Арганізацыя Budapest Pride з Вэнгрыі.
  • Журналісты і гуманітарныя работнікі з зон канфліктаў.
  • Сэрбскія студэнты.
  • Чарлі Кёрк, амэрыканскі кансэрватар.
  • Буалем Сансаль, альжырскі пісьменьнік.

Ляўрэата абвесьцяць у канцы кастрычніка, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў сьнежні ў Страсбургу.

Беларусы тройчы станавіліся ляўрэатамі прэміі Сахарава

У 2004 годзе — Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У 2006-м — Аляксандар Мілінкевіч, лідэр дэмакратычнай апазыцыі.

У 2020-м — Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, у тым ліку Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская.

Намінантамі былі

2004 год — Моладзевы рух «Зубр».

2011 год — Зьміцер Бандарэнка.

2012 год — палітвязень і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

2013 год — Беларускія палітвязьні Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч.


Што такое прэмія Сахарава

Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізыка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная ў Эўрапейскім парлямэнце ў 1988 годзе. Яе прысуджаюць людзям або грамадзкім арганізацыям, якія вызначыліся ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Фінансавы памер прэміі — 50 тысяч эўра.

Ляўрэата прэміі абірае прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG