Акрамя таго, па дадзеных Генштаба УСУ, бесьпілётнікі ўразілі дысьпетчарскую станцыю «Самара» у пасёлку Прасьвет Самарскай вобласьці. Міністэрства абароны Расеі аб атаках на расейскія НПЗ не паведамляла. Па дадзеных, прыведзеным у зводцы міністэрства, за ноч над Саратаўскай вобласьцю былі зьбітыя 27 украінскіх бесьпілётнікаў, а над Самарскай вобласьцю, дзе знаходзіцца Новакуйбышаўскі НПЗ, — 15.
Губэрнатар Саратаўскай вобласьці Раман Бусаргін паведаміў, што ў выніку начнога нападу ў Саратаве быў пашкоджаны жылы дом, адзін чалавек пацярпеў. Аб нападзе на НПЗ ён таксама ня згадваў.
Расея тым часам ізноў атакавала ўначы Украіну. Днепрапятроўская вобласьць у ноч на 20 верасьня зьведала чарговы масіраваны ўдар з боку Расеі з прымяненьнем ракет і бесьпілётнікаў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Адзін чалавек загінуў, сама меней 26 пацярпелі. 14 параненых дастаўленыя ў бальніцы.
У ноч на суботу ўдарылі таксама Кіеўская, Мікалаеўская, Адэская і Хмяльніцкая вобласьці Украіны. Усяго па краіне загінулі 3 чалавекі, паведаміў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Па дадзены УСУ, расейскае войска з вечара 19 верасьня запусьціла па Украіне ў агульнай складанасьці 579 баявых бесьпілётнікаў, 8 балістычных і 32 крылатыя ракеты. Украінскім вайскоўцам удалося зьбіць або абясшкодзіць 552 дрона, 2 балістычныя і 29 крылатых ракет.
Форум