Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы пробашч закрытага ўладамі Чырвонага касьцёла Завальнюк пачаў працу ў Барысаве


Пробашч парафіі ў Барысаве Ўладзіслаў Завальнюк
Пробашч парафіі ў Барысаве Ўладзіслаў Завальнюк

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які больш за год быў без парафіі, правёў першую імшу ў Барысаве.

Навіну паведаміла суполка «Каталікі Беларусі». Паводле яе інфармацыі, у Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў, і ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які больш за год быў без парафіі, 14 верасьня адправіў першую імшу ў Барысаве.

У Барысаве апублікавалі здымкі зь першай імшы новага пробашча ксяндза Ўладзіслава Завальнюка, былога шматгадовага пробашча Чырвонага касьцёла ў Менску.

Тым часам у каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пачаў працу ксёндз Аляксей Раманчук, былы пробашч парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве. Зьмены сярод святароў зьдзейсьніў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

Былога шматгадовага пробашча Чырвонага касьцёла ў Менску, закрытага ўжо амаль тры гады, ксяндза Ўладзіслава Завальнюка звольнілі і адправілі на пэнсію, а цяпер накіравалі пробашчам парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве. Гэта новы касьцёл, пабудаваны і асьвечаны ў 2021 годзе.

Чырвоны касьцёл будуць рамантаваць да 2027 году

  • У ноч на 26 верасьня 2022 году здарыўся пажар у Чырвоным касьцёле. Улады заявілі аб прыпыненьні працы храма і нікога ўсярэдзіну не пусьцілі.
  • 6 кастрычніка 2022 году стала вядома, што ўлады забіраюць у вернікаў Чырвоны касьцёл.
  • У пашпарце аб’екту ўказаная дата заканчэньня будаўніцтва — 31 студзеня 2027 году.
  • Генпадрадчыкам рэканструкцыі выступае «Менскпрамбуд». Апошні з тэндараў, абвешчаных заказчыкам, дзяржаўным прадпрыемствам «Менская спадчына», па аб’екце — выкананьне інжынэрна-геадэзычных работаў.
  • Рамонт пачалі толькі сёлета ў чэрвені.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG