Сярод пераможцаў Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» і дакумэнтальны фільм «Непазьбежны прэзыдэнт» («1994 год — чаканая катастрофа») складзены па выніках цыклю інтэрвію «Сьведкі Лукашэнкі», які выйшаў на Радыё Свабода.
Акрамя таго, перамогу ў катэгорыі «Расьсьледаваньні» атрымала публікацыя Беларускага расьсьледніцкага цэнтру пра расейскі фільтрацыйны лягер у Нароўлі, створаная сумесна зь Беларускай службай Радыё Свабода і праектам «Схемы» Ўкраінскай службы.
Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з 2007 году. Ініцыятарам конкурсу ў 2006 годзе стаў медыямэнэджар, цяпер палітвязень Андрэй Аляксандраў, які з 2021 году знаходзіцца ў зьняволеньні.
Ужо тры гады конкурс «Вольнае слова» правоходзіць пад эгідай Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ). У гэтым годзе ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкае расьследаваньне», журы асобна ацэньвала тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.
Сёлета на конкурс было пададзена больш за 200 журналісцкіх прац. Вось якія былі прызнаныя найлепшымі.
Інфармацыйныя жанры
3 месца:
Вера Белацаркоўская, «Наша Ніва»
«Антошкіна — гэта пекла». Страшны маналог палітзняволенай
2 месца:
Дзіяна Пінчук, Spring96.org
«Станавіся да сьцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязьняў
1 месца:
Тацьцяна Гусева, «Салідарнасьць». Цыкль публікацый пра гісторыі каханьня беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне
Васіль памёр там, дзе хацеў...
Дзіма свядома ехаў на вайну...
Мы з ім былі больш, чым проста муж і жонка...
Мікалай хацеў, каб ягоны прах быў развеяны...
Відэа:
Эль Соль і Майк Н., «Настоящее Время»
Мужчина в автобусе сказал, что таких отродий быть не должно. История «Злой» Саши
Мастацка-публіцыстычныя жанры
3 месца:
Аляксандар Атрошчанкаў, Reform.news
Аляксей Дзікавіцкі: Калі на «Белсат» давядзецца рэзаць кадры — гэта будзе без мяне
2 месца:
Ф. Раўбіч, «Наша Ніва»
Іван Жалтоўскі — беларускі шляхціц, які стварыў «сталінскі ампір»
1 месца:
«Эўрарадыё»
«Як ты?» Добраахвотнік паказвае свае перапіскі з бацькамі
Відэа:
Ганна Соўсь (аўтарка), Зьміцер Валошкін (гук), Юлія Коцкая, Максім Лаўрэцкі (візуалізацыя падкасту), «Радыё Свабода»
Архіпэляг БЕЛАГ
Аналітычныя жанры
3 месца:
Тацьцяна Гендэль, Ганна Валынец, 1BY.GREEN
Особые условия. Как китайские инвесторы получают экологические поблажки в Беларуси?
2 месца:
Анастасія Шпак, Hrodna.life
«Железный занавес» опустился под Гродно...
1 месца:
Ганэта Чарняўская і «Культурны фронт», Reform.news
Вынікі года: «Тое, што наш тэатр працягвае гаварыць...»
Відэа:
Аляксандар Баразенка, «Вот так TV»
Цыкл «Грузія. Супрацьстаянне»
Відэа:
Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода»
Непазьбежны прэзыдэнт (1994 год — чаканая катастрофа)
Расьсьледаваньне
3 месца:
Аляксандр Ярашэвіч, «Бюро.Медыя»
Гульня на два фронты. Як беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі ваяўнічую Расію
2 месца:
Ксенія Вязнікоўцава, «Бюро.Медыя»
Святая бухгалтэрыя. Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў бізнэс-холдынг
1 месца:
Аліна Янчур, Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар
Пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі
1 месца:
Марына Волкава, Беларускі расьсьледніцкі цэнтар
Мы нашли фильтрационный лагерь российских военных на территории Беларуси
- Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ»— падкаст журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
- Дакумэнтальны фільм Віталя Цыганкова «Непазьбежны прэзыдэнт» («1994 год — чаканая катастрофа») складзены па выніках цыклю інтэрвію «Сьведкі Лукашэнкі», які выйшаў на Радыё Свабода. У фільме Свабода праз галасы сьведак спрабуе даць адказ на пытаньне, чаму беларускае грамадзтва ў 1994 годзе выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму альбо менавіта такі вынік быў наканаваны. Павал Латушка, Аляксандар Мілінкевіч, Натальля Радзіна, Дзьмітры Шчыгельскі, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Сьвятлана Курс, Аляксандар Кныровіч і Мікалай Халезін расказваюць, які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі.
- Перамогу ў катэгорыі «Расьсьледаваньні» атрымала публікацыя Беларускага расьсьледніцкага цэнтру пра расейскі фільтрацыйны лягер у Нароўлі, створаная сумесна зь Беларускай службай Радыё Свабода і праектам «Схемы» Ўкраінскай службы.
«Архіпэляг БЕЛАГ» таксама ў фінале журналісцкага конкурсу Асацыяцыі міжнароднага вяшчаньня
Падкаст-сэрыял Ганны Соўсь «Архіпэляг БЕЛАГ» трапіў у «кароткі сьпіс» фіналістаў у катэгорыі «Відэа/палітыка», дзе змагаецца за перамогу з шасьцю іншымі фіналістамі, сярод якіх праекты сусьветных мэдыя — Australian Broadcasting Corporation, Financial Times, BBC Africa і Al Jazeera English.
Пра гэта стала вядома 23 верасьня.
«Асацыяцыя міжнароднага вяшчаньня адзначае найвышэйшыя стандарты ў журналістыцы і падачы фактаў на розных плятформах, такіх як тэлебачаньне, радыёвяшчаньне і інтэрнэт. Трапіць у „шорт-ліст“ — значнае дасягненьне, бо заяўкі ва ўсе нашы катэгорыі ў 2024 годзе, як ніколі раней, надзвычай высокай якасьці», — гаворыцца ў паведамленьні асацыяцыі.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы правялі вас праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамаглі былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
У фінал конкурсу трапілі яшчэ два праекты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода:
- расьсьледаваньне Ўкраінскай службы Радыё Свабода пра выкраданьне дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый і
- падкаст Radio Farda (Іранская служба Радыё Свабода) пра іранскіх спартовак, мары якіх разбурыў гендэрны ўціск.
Леташнія пераможцы
У 2024 годзе пераможцамі конкурсу БАЖ «Вольнае слова» былі журналісты
Кацярына Кулакова, Анастасія Роўда, Міхаіл Пахольчык, Станіслаў Івашкевіч, Аляксей Марцінкевіч, Марына Волкава, публіцыст і пісьменьнік Зміцер Бартосік, кінадакументалістка Вольга Воранава, журналісты-расьсьледавальнікі Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вязнікаўцава.
Конкурс ладзяць з мэтай прадэманстраваць і ўганараваць прафэсіяналізм журналістаў беларускіх незалежных мэдыя, якія ў сёньняшніх складаных абставінах робяць журналістыку найвышэйшага ўзроўню, падтрымаць іх дзейнасьць у адстойваньні прынцыпаў прафэсійнай журналістыкі і свабоды слова, піша БАЖ.
Форум