Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працоўныя мігранты будуць здаваць тэст на веданьне адной зь дзяржаўных моваў Беларусі на свой выбар


Будынак Савету міністраў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Будынак Савету міністраў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў парадак ацэнкі веданьня працоўнымі імігрантамі адной зь дзяржаўных моваў.

Як сказана ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, тэст будуць здаваць імігранты, якія прэтэндуюць на вакансіі працоўных і службоўцаў.

У прыватнасьці, тэст будуць здаваць кіроўцы, афіцыянты, цырульнікі, прадаўцы, санітары, адміністратары, акушэры, лекары-спэцыялісты, мэдсёстры і мэдбраты, памочнікі лекараў і фэльчары.

У дакумэнце адзначаецца, што працоўны імігрант сам можа выбраць мову, зь якой здаваць тэст, — расейскую ці беларускую.

Іншаземцаў будуць дапускаць да моўнага тэсту з дакумэнтам, які пацьвярджае асобу, з мэдычнай даведкай аб стане здароўя і браку захворваньняў, небясьпечных для здароўя насельніцтва, і з дамовай на наданьне гэтай паслугі, што пацьвярджае аплату тэставаньня.

Згодна з пастановай, іншаземныя грамадзяне павінны адказаць на пытаньні тэсту за 30 хвілін. Вынік станоўчы, калі правільных адказаў будзе 50 і больш адсоткаў.

Сёлета 11 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь могуць прыехаць на працу 150 тысяч пакістанцаў.

У ліпені Бюро эміграцыі і замежнай занятасьці Пакістану паведаміла, што працоўныя мігранты з Пакістану будуць падпісваць абавязаньне ня ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG