Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адказаў на закрыцьцё Літвой двух памежных пераходаў


Памежны пераход Шумск на літоўска-беларускай мяжы
Памежны пераход Шумск на літоўска-беларускай мяжы

Афіцыйны Менск заявіў, што не плянуе нейкіх зьменаў у сваёй візавай і памежнай палітыцы адносна Літвы.

МЗС Беларусі ў афіцыйным камэнтары зьвязаў закрыцьцё Літвой двух памежных пунктаў пропуску Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы з уведзеным раней афіцыйным Менскам бязьвізавым рэжымам для літоўскіх грамадзян на наведваньне Беларусі:

«Беларусь адрэагуе на гэты крок Літвы спакойна, адказна і прагматычна, у тым ліку ў інтарэсах жыхароў суседніх краін. Якія-небудзь зьмяненьні ў функцыянаваньні бязьвізавага рэжыму ў сувязі з узрастаючай нагрузкай на астатнія пункты пропуску на гэтым этапе не плянуюцца».

Літва закрыла два пераходы на мяжы зь Беларусьсю

18 жніўня Літва закрыла два з шасьці памежных пераходаў зь Беларусьсю — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.

Працягваюць функцыянаваць пераходы Каменны Лог/Меднікі, Прывалка/Райгорад, Беняконі/Салечнікі і Катлоўка/Лаварышкі.

Закрываць іх літоўскі бок пакуль не плянуе.

З Польшчай для легкавых аўтамабіляў дзейнічае толькі пераход у Тарэспалі (Берасьце).

28 жніўня краіны Балтыі і Польшча заплянавалі сустрэчу на міністэрскім узроўні, падчас якой будзе абмяркоўвацца мэханізм поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю, калі зьявіцца такая патрэба.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG