Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кіраўніка «Беларускага Дому ў Варшаве» завялі 3 крымінальныя справы ў Беларусі, яго бацькоў дапыталі сьледчыя


Алесь Зарэмбюк, архіўнае фота
Алесь Зарэмбюк, архіўнае фота

Кіраўнік «Беларускага Дому ў Варшаве» Алесь Зарэмбюк паведаміў што 21 чэрвеня па месцы яго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы.

«Сёньня па месцы майго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы. Прадстаўнікі Сьледчага камітэту з Горадні дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама настаўніца, вядзе ў царкве заняткі зь дзеткамі). Супраць мяне распачалі 3 крымінальныя справы», — паведаміў Алесь Зарэмбюк у Фэйсбуку.

Беларускі дом у Варшаве заснавалі ў 2012 годзе. Яго сузаснавальнік Алесь Зарэмбюк стаў палітэмігрантам у 2010-м. У Беларусі ён быў грамадзкім актывістам, дэпутатам Мастоўскага райсавету, у 2004-м балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў, у 2010-м — у Горадзенскі абласны савет дэпутатаў. Кандыдатам на мясцовых выбарах яго зарэгістравалі, аднак КДБ завёў крымінальную справу. Алесь выехаў праз Расею ва Ўкраіну. Адтуль пераехаў у Польшчу.

Актывісты Беларускага дому ў Польшчы дапамагалі сем’ям палітвязьняў, ладзілі вулічныя акцыі. Мэрыя Варшавы выдзеліла пад офіс кватэру ў цэнтры гораду. 9 верасьня 2020 году, падчас першага візыту ў Польшчу Сьвятланы Ціханоўскай, прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі перадаў ёй ключы ад будынку на вуліцы Крынічнай, 6, дзе разьмясьціўся новы офіс Беларускага дому.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG