Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды ня будуць плаціць Расеі за газ у рублях, пастаўкі спыняцца 31 траўня


Газавы трэйдэр зь Нідэрляндаў GasTerra прыняў рашэньне не выконваць патрабаваньні «Газпрому» аб новай сыстэме аплаты расейскага газу, паводлое якой пастаўкі аплачваюцца ў расейскіх рублях.

«У адказ на рашэньне GasTerra „Газпром“ абвясьціў аб спыненьні паставак з 31 мая 2022 году», — адзначаецца ў рэлізе GasTerra.

Спыненьне паставак азначае, што з заўтрашняга дня да моманту завяршэньня кантракту пакупнік не атрымае прыблізна 2 млрд кубамэтраў газу, паведамляе Інтэрфакс. Гэты аб’ём, як лічыць нідэрляндзкі пакупнік, ён зможа без праблем атрымаць ад іншых пастаўнікоў.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG