Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая амбасадарка ЗША ў Менску наведае эўрапейскія сталіцы для абмеркаваньня «беларускага пытаньня»


Джулі Фішэр
Джулі Фішэр

Прызначаная кіраўніцай дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, нядаўна зацьверджаная Сэнатам, цягам 1-8 лютага наведае некалькі эўрапейскіх гарадоў.

Як паведамілі ў амэрыканскай амбасадзе, у рамках бягучых кансультацый Джулі Фішэр сустрэнецца з партнэрамі ўрадаў, навуковых колаў і грамадзянскай супольнасьці для абмеркаваньня сумеснай працы дзеля падтрымкі беларускага народу ў захаваньні сувэрэнітэту і незалежнасьці, умацаваньня дэмакратыі і падвышэньня дабрабыту.

Раней Джулі Фішэр займала пасады намесьніцы пастаяннага прадстаўніка ЗША пры NATO, часовай паверанай у справах ЗША ў Расеі, а таксама працавала ў амэрыканскіх амбасадах у Грузіі і ва Ўкраіне.

Летась у ліпені Аляксандар Лукашэнка прызначыў амбасадарам Беларусі ў ЗША намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанку. Ня так даўно дыплямат памёр ад ускладненьняў ад каранавірусу, яму было 49 гадоў.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG