Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын старшыні Віцебскага гарвыканкаму адседзеў 13 сутак за ўдзел у маршы пратэсту


Ілюстрацыйнае фота. «Марш вызваленьня палітвязьняў» у Менску 4 кастрычніка
Ілюстрацыйнае фота. «Марш вызваленьня палітвязьняў» у Менску 4 кастрычніка

Некалькі гадзін таму зь дзьвярэй жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў Піліп Заранкін — сын старшыні Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту Вадзіма Заранкіна.

Хлопец адседзеў 13 сутак за ўдзел у антылукашэнкаўскай дэманстрацыі. Гэтую інфармацыю Піліп Заранкін пацьвердзіў для «Нашай нівы».

Экс-старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці Вадзіма Заранкіна Аляксандар Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні Віцебскага гарвыканкаму 30 студзеня 2020 году.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG