Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекар, які сустракаўся з Пуціным і пасьля захварэў, паправіўся ад каранавірусу


Дзяніс Працэнка (справа).
Дзяніс Працэнка (справа).

Дзяніс Працэнка, галоўны доктар інфэкцыйнай лякарні ў маскоўскім раёне Камунарка, паправіўся ад каранавіруснай інфэкцыі.

«Два адмоўныя аналізы. Ізаляцыя завершана — паўнавартасны працоўны дзень», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Аб захворваньні Дзяніса Працэнкі стала вядома 31 сакавіка. Лекар казаў, што адчувае сябе добра, але ізалюецца ў сваім кабінэце і будзе працягваць працу адтуль.

За некалькі дзён да гэтага, 24 сакавіка, Дзяніс Працэнка рабіў для прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна экскурсію па інфэкцыйнай лякарні ў Камунарцы. Кіраўнік расейскай дзяржавы знаходзіўся ў непасрэдным кантакце з Працэнкам.

Лякаряня ў Камунарцы ў Новай Маскве адной зь першых у Расеі стала прымаць хворых з COVID-19. У Расеі зарэгістравалі 21 102 выпадкі каранавірусу ў 82 рэгіёнах. За ўвесь пэрыяд памерлі 170 пацыентаў, паправіліся 1694.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG