Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рублёвыя ўклады беларусаў скараціліся на фоне пандэміі і аслабленьня нацыянальнай валюты 


Тэрміновыя дэпазыты фізычных асобаў у беларускіх рублях зьменшыліся ў сакавіку ўпершыню за апошнія 18 месяцаў, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя Нацыянальнага банку.

На 1 красавіка аб’ём тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва склаў 5 млрд 103,2 млн рублёў, скараціўшыся за месяц на 191,7 млн рублёў, або на 3,6%. Папярэдні раз яны памяншаліся ў верасьні 2018 году.

Таксама ў сакавіку істотна зьнізіліся пераводныя рублёвыя дэпазыты (сродкі на картках) — ад 3 млрд 105,5 да 2 млрд 647,6 млн рублёў, або на 14,7%.

Валютныя дэпазыты ў сакавіку таксама зьменшыліся — на 140,3 млн даляраў, або на 2,3%,, да 6 млрд 32,1 млн даляраў.

Затое на фоне росту курсу даляра на 15% вырас попыт насельніцтва на замежную валюту. Купля валюты склала 1,02 млрд даляраў, продаж — 742,5 млн, попыт перавысіў прапанову на 279,4 млн даляраў.

На думку экспэртаў, рост попыту на замежную валюту ў сакавіку зьвязаны з узмацненьнем дэвальвацыйных чаканьняў.

Пакуль няма дакладнага сцэнарыя, як сытуацыя ў фінансавым сэктары будзе разьвівацца далей, паколькі невядомыя тэрміны заканчэньня пандэміі каранавірусу, якая прывяла да ўзмацненьня валацільнасьці на валютным рынку.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG