Міжнародны валютны фонд паведамляе, што забясьпечыць неадкладную дапамогу ў абслугоўваньні запазычанасьці 25 сваіх самых бедных дзяржаў-чальцоў.
Гэта будзе зроблена дзеля таго, каб тыя маглі сканцэнтраваць больш фінансавых рэсурсаў на барацьбу з пандэміяй каранавірусу.
Дырэктарка-распараджальніца МВФ Крысталіна Георгіева заявіла, што выканаўчая рада фонду ўхваліла першую групу прэтэндэнтаў, якія атрымаюць гранты на пакрыцьцё сваіх абавязаньняў у выплаце запазычанасьці на працягу шасьці месяцаў.
Гэта перадусім пацярпелыя ад ўнутраных канфліктаў, стыхійных бедзтваў і сваіх карумпаваных урадаў краіны Афрыкі, Азіі, Карыбскага басэйну, неаторыя акіянічныя тэрыторыі: Гаіці, Саламонавы астравы, Аўганістан, Нэпал, Таджыкістан, Емэн, Бэнін, Буркіна-Фасо, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Каморскія астравы, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Гамбія, Гвінея, Гвінея-Бісаў, Лібэрыя, Мадагаскар, Малаві, Малі, Мазамбік, Нігер, Руанда, Сан-Томе і Прынсіпі, Сьера-Леонэ, Тога.
Паводле Георгіевай, дадатковыя сродкі выдаткавалі краіны-донары: Вялікая Брытанія — 185 мільёнаў даляраў, Японія — 100 мільёнаў. У гэтым пераліку таксама Кітай, Нідэрлянды ды іншыя. Пры гэтым яна адзначыла, што стаіць задача нарасьціць пакет дапамогі амаль да 1,5 мільярда даляраў.