У Маладэчне шукаюць 15-гадовага Яўгена Рысіка. Падлетак зьнік 16 лістапада.
Раніцай ён пайшоў у школу, але там яго ня бачылі. Тэлефон Яўген пакінуў дома.
Сьледчыя пакуль высьвятляюць, ці мае зьнікненьне хлопца крымінальны характар, паведаміў Свабодзе кіраўнік пошукавага атраду «Анёл Паўночны-Захад» Уладзімер Кавалеўскі.
Разглядаецца таксама вэрсія, што падлетак сышоў з дому, не папярэдзіўшы бацькоў.
Пошукавыя дзеяньні пакуль не дазволены, бо вядзецца сьледчы экспэрымэнт. «Пошукавікі могуць нашкодзіць і зьнішчыць сьляды», — патлумачыў Свабодзе Ўладзімер Кавалеўскі.
Вядома, што хлопец жыве ў добрай сям’і, сварак з бацькамі ў яго не было.