Афіша
Начны велашпацыр па Лошыцкім парку
Аўтар ініцыятывы «Менскі шпацыр» Раман Абрамчук правядзе экскурсію на роварах па Лошыцкім парку.
Менск, якога вы ня бачылі, альбо 7 аўтарскіх роварных экскурсіяў па сталіцы
Менск, Лошыцкі парк. Пачатак а 22-й гадзіне.
Дзень у гісторыі
1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
1962 — адбыўся першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.
1988 — абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.
1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.
1993 — у Вашынгтоне падпісана супольная Дэклярацыя аб адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.
2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.
У гэты дзень нарадзіліся
1884 — Амэдэа Мадыльяні, італьянскі мастак.
1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт
1920 — Ядвіга Раманоўская, беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.
У памяці
2014 — Валерыя Навадворская, савецкая і расейская дысыдэнтка і праваабаронца, палітычная і грамадзкая дзяячка.