Дата дня
10 траўня 1942 году нарадзіўся Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.
Таксама ў гэты дзень
1933 — студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі ў Бэрліне, што паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
У памяці
1829 — памёр Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.
1940 — пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, абвясьціў там незалежнасьць БНР.
1984 — памёр Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».