Цыганкоў: “Ці можа падвышэньне цаны на камунальныя паслугі адбыцца ўжо сёлета?”
Манёнак: «Да гэтай праблемы варта вярнуцца пасьля выбараў, калі некаторыя арганізацыі, міністэрствы, безумоўна, будуць лябіраваць такое пытаньне. Бо сытуацыя вельмі складаная для энэргетыкаў, і нядаўна на паседжаньні прэзыдыюму ўраду даволі жорстка ставілася пытаньне, што яны ня могуць прыцягваць інвэстыцыі ў рэфармаваньне, рэканструкцыю сваіх прадпрыемстваў. Вядома ж, грошы вельмі патрэбныя.
Як урад здолее патлумачыць прычыну росту цэнаў? Я ня думаю, што ўрад на гэта пойдзе... Тым больш, калі б Беларусь рыхтавалася да вельмі істотнага росту кошту на газ
Цыганкоў: “Нагодай можа быць тое, што насельніцтва аплачвае ўсяго 34 працэнты сабекошту гэтых паслугаў..”.
Манёнак: “Так, але раней ужо былі заявы, што да канца году падвышэньня гэтага кошту ня будзе. Як урад здолее патлумачыць прычыну росту цэнаў? Я ня думаю, што ўрад на гэта пойдзе... Тым больш, калі б Беларусь рыхтавалася да вельмі істотнага росту кошту на газ. Але мы бачым, што сытуацыя тут трошкі памякчэла, зьмянілася. Я ведаю, што чыноўнікі цяпер мяркуюць, што ўдасца дамовіцца з Расеяй, каб расьцягнуць падвышэньне кошту на газ і нават пра тое, каб зьмяніць падпісаную формулу ўтварэньня гэтага кошту”.
Цыганкоў: “Чаму ў Беларусі дагэтуль дзяржава вырашае, калі людзям падаваць цяпло ў кватэры? Чаму нават у новых дамах няма элемэнтарных рэгулятарах на батарэях, калі сам чалавек можа ўключаць сабе цяпло, калі і колькі захоча?”
Манёнак: “Гэта бюракратычная машына вельмі ня хутка разварочваецца, не ўспрымае навацыі. Я веда, што ў Эўразьвязе наконт гэтага прынятыя даволі жорсткія дырэктывы. Ствараюцца моцныя матэрыяльныя стымулы для такіх рашэньняў.
А ў Беларусі – пакуль што, відаць, не дапякло. Я так разумею, што калі будзе вельмі істотным падвышэньне кошту энэргарэсурсаў, то вельмі хутка пачнуць укараняцца энэргазьберагальныя інавацыйныя мэханізмы, у тым ліку і ў жыльлёвым будаўніцтве”.