Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заявілі пра вялікую партыю кантрабанды на 1,7 млн рублёў, спыненую ў Пухавіцкім раёне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра спыненьне нелегальнага ўвозу ў Беларусь тавараў на суму амаль 1,7 млн рублёў паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Гаворка пра тры партыі тавараў замежнай вытворчасьці, якія, на думку мытнікаў, былі прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.

Супрацоўнікі мытні ў Пухавіцкім раёне спынілі грузавік з 26,5 тыс. адзінак тавараў (адзеньне, абутак, электрамапэд, квадрацыклі) на суму 1,5 млн рублёў. Паказаныя кіроўцам суправаджальныя дакумэнты выявіліся несапраўднымі.

У Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах выявілі яшчэ дзьве партыі, якія перавозіліся ў мікрааўтобусах з прычэпамі. Адзін груз складаўся з 2,5 тыс. адзінак тавараў (на суму больш за 160 тыс. рублёў), другі — з 1 тыс. (32 тыс.). Паведамляецца, што ў кіроўцаў адсутнічалі дакумэнты на тавары.

Ведамства таксама адзначае, што тавары былі ўвезеныя на тэрыторыю ЭАЭС без дэкляраваньня і аплаты мытных плацяжоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG