Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуску, якую затрымалі за запуск бесьпілётніка над урадавымі будынкамі Варшавы, перакваліфікавалі ў сьведкі


Бэльвэдэрскі палац у Варшаве
Бэльвэдэрскі палац у Варшаве

Сталі вядомыя пэўныя падрабязнасьці справы з запускам бесьпілётніка ў цэнтры Варшавы.

Украінцу, які разам зь беларускай запусьціў дрон над палацам Бэльвэдэр — рэзыдэнцыяй прэзыдэнта Польшчы, і іншымі ўрадавымі будынкамі Варшавы, выставілі абвінавачаньне.

Польская «Gazeta Wyborcza» паведамляе, што мужчыну пагражае да 5 гадоў зьняволеньня за парушэньне правілаў палётаў. Яму 21 год, і гэта грамадзянін Украіны, як паведамлялася раней.

Беларусцы, якую затрымалі разам з украінцам, 17 гадоў. Стала вядома, што дзяўчыну дапыталі ў якасьці сьведкі і адпусьцілі.

Іншыя падрабязнасьці справы і дэталі допыту беларускі і ўкраінцы пакуль невядомыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG