Там адзначылі, што ў цэлым дакумэнт вытрыманы ў танальнасьці, якая істотна не адрозьніваецца ад папярэдніх высноваў Бюро падчас выбарчых кампаніяў 2008 і 2010 гадоў. У ЦВК адзначаюць, што ў справаздачы ёсьць шэраг недакладнасьцяў і памылковых сьцьвярджэньняў, абумоўленых выкарыстаньнем «нядобрасумленных крыніцаў інфармацыі».
У прыватнасьці, экспэрты місіі адзначылі, што ў парлямэнт ідуць шчыльна зьвязаныя з урадам такія грамадзкія аб’яднаньні як «Белая Русь», Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская асацыяцыя вэтэранаў ды іншыя. Усе яны добра арганізаваныя і валодаюць правам вылучаць і прасоўваць індывідуальных дэпутатаў. Місія мае зьвесткі, што, прыкладам, «Белая Русь» плянуе вылучаць сваіх кандыдатаў ўва ўсіх акругах, апроч чатырох.
У ЦВК такія падазрэньні абвяргаюць, заяўляючы, што, згодна з заканадаўствам, ніводная зь пералічаных арганізацый ня мае права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Гэта — прэрагатыва палітычных партыяў.
Аналітыкі місіі наракаюць, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі не гарантуе справядлівасьці працэдураў у дзень выбараў, асабліва што тычыцца датэрміновага галасаваньня, падліку галасоў і падсумаваньня вынікаў галасаваньня. Адказ ЦВК: сьцьвярджэньне беспадстаўнае, дэкляратыўнае.
Гэтаксама місія канстатуе: мяркуючы па водгуках суразмоўцаў, інтарэс грамадзянаў Беларусі да выбараў нізкі ў зьвязку з адсутнасьцю даверу грамадзтва да выбарчага працэсу. ЦВК, у сваю чаргу, апэлюе да вынікаў сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у чэрвені-ліпені 2012 году Інфармацыйным аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзыдэнта — больш за 83% паўнагадовых беларусаў зьбіраюцца ўзяць удзел ў парлямэнцкіх выбарах.
Ставяць пад сумнеў у ЦВК і сьцьвярджэньне пра тое, што працэс фармаваньня акруговых выбарчых камісій ня быў транспарэнтным. Там кажуць, што на сумесных паседжаньнях аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкаму і прэзыдыюмаў Саветаў дэпутатаў, на якіх разглядаліся пытаньні фармаваньня камісій, былі запрошаныя суб’екты, што вылучалі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій. На гэтых паседжаньнях мелі магчымасьць прысутнічаць усе жадаючыя.
Чаго ўвогуле чакаў Цэнтравыбаркам ад справаздачы місіі АБСЭ? Вось што ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:
«Чакаць можна ўсялякага, тут так адназначна нешта сказаць нельга — ці мала якія ў іх зьявіліся новыя веяньні? Што тычыцца таго, што місія кардынальна зьменіць сваё стаўленьне да Рэспублікі Беларусь — дык такімі надзеямі мы асабліва і ня цешыліся. Аднак я спадзяюся, што ў рэшце рэшт і ў дзейнасьці міжнародных арганізацый канструктыўныя веяньні возьмуць верх над ужо закансэрваванымі, канфрантацыйнымі веяньнямі».
Па выніках працы ў Беларусі місія рэкамэндавала накіраваць на верасьнёўскія парлямэнцкія выбары стандартную колькасьць назіральнікаў. Апроч «штабной» групы, у склад групы прапануецца ўключыць 40 доўгатэрміновых, а таксама 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.