Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што на месца 170 памілаваных палітвязьняў прыйшлі 283 новых асуджаных паводле палітычных артыкулаў.
З 18 студзеня ў Беларусі было дзевяць хваляў памілаваньня палітзьняволеных. Агулам вызвалілі 170 чалавек (пры гэтым праваабаронцы ня маюць зьвестак, што ўсе яны былі асуджаныя паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў).
За гэты ж час 283 чалавекі былі прызнаныя палітвязьнямі. Прычым гэта толькі тыя людзі, пра якіх праваабаронцам стала вядома.
Але агульная колькасьць зьняволеных палітвязьняў усё ж зьнізілася, бо за гэты час людзі выходзілі, адбыўшы ўвесь свой тэрмін зьняволеньня. 18 студзеня, паводле сайту «Вясны», у Беларусі было 1218 палітвязьняў, сёньня — 1181. (Паводле ініцыятывы dissidentby — 1341 і 1317).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супрацоўніцы Акрэсьціна мараць стаць палітычнымі ў Польшчы». Паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш пра жыцьцё за кратамі і ўзровень рэпрэсіяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зьняволеньне і салідарнасьць беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь Беларусі