Паводле сілавікоў, дачыненьне да «Орг BY» мелі Аляксандар Касінскі, Анатоль Запольскі-Доўнар, Віталь Броўка, Віталь Супрановіч.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Аляксандар Касінскі, які працуе дырэктарам службы Kvitki.bу, затрыманы.
Як расказаў адзін з удзельнікаў чату, які цяпер у эміграцыі, «Орг BY» стварылі прафэсіяналы ў сфэры арганізацыі канцэртаў у першай палове 2020 году — выключна для каардынацыі працы .
«Там мы проста дзяліліся працоўным досьведам, нешта маглі адзін аднаму параіць. Нічога „экстрэмісцкага“ ў чаце дакладна не было, было ўсё пра Беларусь, пра будучыню, пра нейкі пазытыў яшчэ», — расказвае суразмоўца.
Прыблізна ў 2021‑м, як успамінае ўдзельнік, усе дыялёгі скончыліся.
Чат знайшлі ў тэлефоне ў аднаго з затрыманых арганізатараў канцэртаў. І гэта стала падставай наведацца да іншых удзельнікаў, якія заставаліся ў Беларусі.
Форум