Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп трэці раз згадаў пра вызваленьне беларускіх вязьняў і ўпершыню ўжыў фармулёўку «палітычныя»


Дональд Трамп падчас прэсавай канфэрэнцыі 5 верасьня
Дональд Трамп падчас прэсавай канфэрэнцыі 5 верасьня

5 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Менск вядуць перамовы пра вызваленьне часткі з 1400-1500 затрыманых у Беларусі, большасьць зь якіх — палітвязьні.

Раней Трамп называў лічбу 1300 зьняволеных і не ўжываў слова «палітычныя».

Трамп падзякаваў Аляксандру Лукашэнку, назваўшы яго «паважаным чалавекам», «моцным лідэрам» і «моцнай асобай», і нагадаў, што нядаўна былі вызваленыя 16 чалавек. (Грамадзкасьці вядома пра 14 вызваленых палітвязьняў).

Гаворачы пра вызваленых і пра астатніх зьняволеных, Трамп ужыў слова «закладнікі».

Ён падкрэсьліў, што ЗША «нічога не плацілі» за вызваленьне.

«Мы нікому не плацілі. Гэта пытаньне павагі. Калі паважаюць тваю краіну, — зьняволеных адпускаюць. Калі не — даводзіцца плаціць мільярды. Уявіце, 6 мільярдаў даляраў!», — сказаў ён.

«Веру, што многія з гэтых 1400 таксама будуць вызваленыя неўзабаве. Гэта будзе вялікая падзея», — сказаў Трамп.

(Пра Беларусь — пасьля 37-й хвіліны)



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG